Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.07.2019

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у музеі «Вытокі» Малабераставіцкай СШ праведзена рэканструкцыя раздзеда «Подзвігу народа жыць у вяках».

10 ліпеня праведзена першая экскурсія па адноўленым раздзеле экспазіцыі музея. Першымі наведвальнікамі сталі выхаванцы аздараўленчага палатачнага лагера «Краяведы». Спачатку аб асаблівасцях і выніках праведзенай работы расказала вучням кіраўнік музея Эйсмант Т.І. Новы выгляд набылі стэнды, якія змяшчаюць шматлікую інфармацыю аб баявым жыцці нашых землякоў. На асобным стэндзе адлюстраваны жыццёвы і баявы шлях Г.Н.Цітаішвілі, фотаздымкі аб ушанаванні аб ім памяці. Набыты  выставачныя тумбы для музея, у якіх экспануюцца дакументы, асабістыя рэчы воінаў і прадметы ваеннай пары. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў Тамара Іванаўна звярнула на альбом «Мы будзем жыць  у кароткім слове «ПАМЯЦЬ», які стаў вынікам шматгадовай пошукава-даследчай дзейнасці пошукавай групы «Памяць» па вывучэнні баявога шляху воінаў-землякоў. У працэсе работы даследаваны баявы шлях 260 землякоў, якія вярнуліся з фронту, загінулі на полі бою, прапалі без вестак, удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху. Тамара Іванаўна падкрэсліла важнасць сабранага матэрыялу і адзначыла, што інфармацыя ў альбоме прадстаўлена ў відзе двух раздзелаў. Уліковая картка змяшчае звесткі аб месцы нараджэння і прызыве, баявым шляху франтавіка, дакументы аб узнагароджванні і апісанні подзвігу, асабістыя ўспаміны ветэрана, пісьмы з фронту, звесткі аб даце, месцы гібелі, першапачатковым і паўторным пахаванні загінуўшага земляка. Фотараздзел складаецца з фотаздымкаў, карт, дакументаў аб баявым шляху, фотаздымкаў помнікаў, месцаў пахаванняў загінуўшых.

Далей экскурсію па новым разделе правёў Пальяноўскі Эдуард, экскурсавод музея, член пошукавай групы, выхаванец лагера «Краяведы». Не без хвалявання гучалі з вуснаў экскурсавода словы аб баявым шляху нашых землякоў, выпрабаваннях, якія выпалі на іх долю, і ўзнагародах за іх самаадданую дзейнасць дзяля Вялікай Перамогі. Выхавальнікі лагера «Краяведы» шчыра падзякавалі Эйсмнт Т.І. і Пальяноўскаму Э. за змястоўную і пазнавальную экскурсію і вырашылі прадоўжыць пошукава-даследчую дзейнасць па вывучэнні баявога шляху воінаў-землякоў.

Разделы сайта