Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.01.20

Бераставіцкія школьнікі выступілі на абласной алімпіядзе

З 13 па 17 студзеня на базе ўстаноў адукацыі Гродна і Скідзеля праходзіў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Больш за 900 разумнікаў і разумніц з усіх рэгіёнаў Гродзеншчыны дэманстравалі свае веды па 18 вучэбных прадметах і змагаліся за права выступаць у камандзе Гродзенскай вобласці на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Бераставіцкі раён на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прадстаўлялі пяць школьнікаў: навучэнцы Алекшыцкай сярэдняй школы, сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны, Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, якія ўдзельнічалі ў абласных алімпіядах па грамадазнаўстве, працоўным навучанні, інфарматыцы і рускай мове.

Па выніках трэцяга этапа алімпіяды Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджана Дар'я Яхімчык, навучэнка X класа Вялікабераставіцкай СШ, якая прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні (настаўнік Т.А. Васіленка).

Яшчэ адну ўзнагароду - грамату галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама - зарабіла Марыя Максімчык, навучэнка IX класа сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны, - за дасягнутыя поспехі ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Працоўнае навучанне" (настаўнік - А.Н. Максімчык).

Віншуем!

Раздзелы сайта