Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.01.20

У клубе прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг” прайшла калядная сустрэча

4 студзеня на базе сядзібы міфалагічнага ўладара халадоў Бераст-Зюзі, якая размяшчаецца на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Бераставіцкі», адбылася калядная сустрэча ў клубе прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённае аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду сумесна з раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам і сектарам аховы дзяцінства аддзела адукацыі райвыканкама.

Дарослыя і дзеці з задавальненнем уключыліся ў захапляльны квэст і адправіліся па анімацыйных пляцоўках, дзе знаёміліся з міфічнымі персанажамі беларускага народнага фальклору, танцавалі з дзяўчынай Гаёўкай і калядоўшчыкамі, трымалі іспыты на Ягусіным падворку, паказвалі свой спрыт і ўменні на пляцоўцы “Разгульнёвачка”, спаборнічалі з ляснымі разбойнікамі ў баі мяшкамі, паказвалі зладжанасць і камандны дух, ідучы на лыжах сяброўства. З асаблівым захапленнем яны зазірнулі ў пакоі да Спадарыні Мяцеліцы, дзе падзівіліся на цудоўныя навагоднія вырабы, якія ўдзельнічаюць у раённай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд”, змаглі прыняць удзел у майстар-класе па вырабу навагодняга сувеніра.

Затым усе яшчэ зазірнулі ў “Этнакраму”, дзе змаглі набыць сувенірную навагоднюю прадукцыю або паспрабаваць выйграць яе ў бяспройгрышнай латарэі.

Усе ўдзельнікі каляднай сустрэчы атрымалі вялікі зарад станоўчых эмоцый, і нягледзячы на халоднае і сырое надвор’е, былі задаволены сумесным адпачынкам. А ў канцы мерапрыемства прыёмных бацькоў і іх дзяцей чакаў яшчэ салодкі стол – арганізатары паклапаціліся, каб сагрэць іх гарачым чаем з салодкім пачастункам, які быў набыты за сродкі раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду.

Раздзелы сайта