Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

11.05.19

4 мая 2019 года ў Мінску прайшоў адкрыты міжнародны фестываль-конкурс творчых калектываў “Зоркі Перамогі”.

Арганізатарамі конкурсу выступілі РГА “Сябры Вясёлкi”, Фонд культуры “Беларусі”пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, прадзюсарскі адукацыйны цэнтр «CityLights», выдавецтва часопісаў "Вясёлка" і “Буся”.Фестываль-конкурс праходзіў у межах абмену вопытам і выяўлення адораных дзяцей і моладзі Беларусі і іншых краін. Мерапрыемства было накіравана на рэалізацыю творчага патэнцыялу выхаванцаў студый, школ, гурткоў і г.д., а таксама з'яўлялася часткай інклюзіўнага праекта ў рамках праграмы ЮНЕСКА – «Культура свету».

У конкурсе прынялі ўдзел вучаніцы IV класа Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы пад кіраўніцтвам настаўніка музыкі Высоцкай М.А. і сталі пераможцамі: Крывапляс Аляксандра - дыплом лаўрэата І ступені,Сільчанка Надзея -дыплом лаўрэата ІІ ступені,Пятрова Аляксандра -дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

Раздзелы сайта