Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.01.19

У рамках акцыі «Нашы дзеці» вучні аб'яднанняў па інтарэсах з сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы наведалі Бераставіцкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у майстар-класе «Сімвал года", падчас якога сваімі рукамі вырабілі сімвал гэтага года - сувенір «Хрюшечка».

А далей дзяцей чакаў удзел у займальнай конкурсна - гульнявой праграме «Навагодні каламбур», падчас якой усе разам з вясёлымі цыганкамі гулялі, танцавалі, спаборнічалі ў спрыту і кемлівасці. А таксама па Чароўнай кнізе прадказанняў даведаліся, што іх чакае ў новым годзе.

Святочная сустрэча падарыла дзецям пазітыўныя эмоцыі, добры настрой і салодкія падарункі.

Раздзелы сайта