Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.12.18

Навучэнцы Бераставіцкага раёна пабывалі на Усебеларускай піянерскай ёлцы

27 снежня ў Мінску ў выставачным цэнтры «Белэкспа» прайшла Усебеларуская піянерская ёлка, на якую з'ехаліся 320 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў - пераможцы розных піянерскіх конкурсаў. Удзел у гэтым святочным мерапрыемстве прыняла і дэлегацыя Бераставіцкага раёна, у склад якой увайшлі самыя актыўныя акцябраты і піянеры Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы і Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы.

Да пачатку свята піянеры разбрыліся па інтэрактыўных пляцоўках. Яны мелі магчымасць на спецыяльным стэндзе пакінуць пажаданні піянерам рэспублікі. Шмат станоўчых эмоцый выклікаў мюзікл «Навагодняя акадэмія». Напрыканцы святочнага мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак ад ГА БРПА.

Раздзелы сайта