Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.12.18

Кульмінацыяй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» на Бераставітчыне стала галоўная ёлка раёна

Свята адбылося 28 снежня ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці

Пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, дзеці-інваліды, сіроты, дзеці з мнагадзетных, прыёмных і апякунскіх сямей сабраліся на Ратушнай плошчы гарадскога пасёлка ля прыгажуні-ёлкі, дзе разам з гарэзнымі снегавікамі пагулялі ў гульні, станцавалі карагод і вясёлым шэсцем адправіліся ў раённы цэнтр культуры, на сцэне якога іх чакала музычная навагодняя казка «Час цудаў у Навагоднюю ноч».

Маляўнічыя касцюмы герояў казкі, цікавыя па задумцы дэкарацыі, удалая светлавая пастаноўка, прыгожая музыка, эмацыйная гульня акцёраў - усё гэта настроіла юных гасцей свята на навагоднюю хвалю. А дадалі дзецям настрою і пазітыву традыцыйны карагод вакол елкі і фота на памяць разам героямі казкі і, вядома ж, навагоднія падарункі, якія атрымаў кожны з 145-ці запрошаных на свята рабят.

Раздзелы сайта