Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.12.18

22 снежня на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” адкрылася рэзідэнцыя Бераст-Зюзі і Спадарыні Завірухі.

Шматлікія госці мерапрыемства сабраліся на святочна ўпрыгожанай тэрыторыі лагера. З прывітальнымі словамі да гасцей звярнуліся Спадарыня Завіруха са Снегавікамі і галоўны герой свята – Зюзя. Намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Чыкун С.Я. уручыў Бераст-Зюзі сімвалічны ключ ад рэзідэнцыі.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця гасцей свята запрасілі наведаць тэматычныя пляцоўкі, дзе іх чакалі казачныя выпрабаванні.

Наведвальнікі смаглі заглянуць у чароўны калодзеж, кінуць туды манетку і пацерці чароўны званочак, каб   загадаць сваё самае патаемнае жаданне, напісаць пісьмо Дзеду Марозу, завяршылася свята карагодам вакол ёлкі.

Раздзелы сайта