Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

РАГА "Беларускі дзіцячы фонд"

Раённае аддзяленне грамадскага аб'яднання

«Беларускі дзіцячы фонд»

 Дырэктар РА ГА «Беларускі дзіцячы фонд» – Кудлаш Наталля Міхайлаўна

Склад  прэзідыума:

Гутавец Вольга Расціславаўна, галоўны спецыяліст сектара сацыяльнай і арганізацыйна-педагагічнай працы;

Самкова Марына Сцяпанаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі (далей - ДзУА) «Бераставіцкі райнны сацыяльна-педагагічны цэнтр»;

Балінская Алена Віктараўна, педагог сацыяльны ДзУА «Бераставіцкі райнны сацыяльна-педагагічны цэнтр»

Свейко Наталля Аляксандраўна, псіхолаг ДзУА «Бераставіцкі райнны сацыяльна-педагагічны цэнтр»;

Маршанюк Наталля Іванаўна, раённы педыятр установы аховы здароўя "Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца»

Кантактны тэлефон: 8(01511) 2 16 82

Адрас: 231778, Гродзенская вобласць, Бераставіцкі раён, г.п.Вялікая Бераставіца, вул.Леніна, 11

E-mail: berestroo@tut.by 

Асноўнай задачай Фонду з'яўляецца абарона правоў дзяцей, аказанне маральнай, матэрыяльнай, медыцынскай, юрыдычнай і іншай дапамогі дзецям-сіротам, хворым дзецям, інвалідам, падтрымка таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. 

Работа, якая праводзіцца

Беларускі дзіцячы фонд (далей - БДзФ) дапамагае дзецям-сіротам, дзецям, якія знаходзяцца пад апекай, дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, хворым дзецям, таленавітым дзецям-інвалідам і сіротам.

Раённае аддзяленне БДзФ пачало сваю дзейнасць у 1988 годзе. Грамадскае аб'яднанне цесна супрацоўнічае з установамі адукацыі раёна, працоўнымі калектывамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, грамадскімі арганізацыямі.

Дзейнасць раённага аддзялення БДзФ ажыццяўляецца ў рамках Рэспубліканскіх і абласных праграм і акцый, сярод якіх «Анёл у тваім сэрцы, ты ў сэрцы анёла», навагодніх і калядных акцый у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці», «Збяром школьны партфель», у мерапрыемствах, прысвечаных Сусветнаму Дню інваліда («Мы разам - мы побач»), Дню маці («Сямейны ачаг»), «Падтрымка таленавітай моладзі". Усе мерапрыемствы праводзяцца сумесна або пры падтрымцы органаў мясцовай улады.

Інфармацыя аб праведзеных мерапрыемствах, акцыях асвячаецца ў сродках масавай інфармацыі, на сайце аддзела адукацыі.

У далейшай сваёй працы прэзідыум раённага аддзялення БДзФ пры падтрымцы ўсіх зацікаўленых і неабыякавых людзей працягне працу, накіраваную на рэалізацыю дабрачынных праектаў і праграм БДзФ.

Раздзелы сайта