New
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ
БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁННАГА 
ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоўная Skip Navigation Links

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

Кантактная інфармацыя

Адрас:
231778 Гродзенская вобл.,
Бераставіцкі р-н,
вул.Леніна, 11
Тэл.(факс): (01511)21882
Адрас электроннай пошты:
roo@berestovica.edu.by,
berestroo@tut.by

 

Паважаныя бацькі!

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Развіццё сеткі ўстаноў (груп) дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання залежыць ад колькасці выхаванцаў, бацькі (законныя прадстаўнікі) якіх выказалі жаданне аб арганізацыі адукацыйнага працэса на беларускай мове.

 У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах дашкольнай адукацыі функцыянуюць 18 беларускамоўных груп, дзе навучаецца 219 выхаванцаў: Малабераставіцкі яслі-сад (4 групы), Алекшыцкі яслі-сад (4 групы), Старадварэцкі яслі-сад - базавая школа (2 групы), Канюхоўскі яслі-сад - сярэдняя школа (1 група), Кватарскі яслі-сад - базавая школа (1 група), Макараўскі яслі-сад - сярэдняя школа (2 групы), Массалянскі яслі-сад - пачатковая школа (1 група), Паплаўскі яслі-сад - базавая школа (1 група), Пархімаўскі яслі-сад - базавая школа (2 групы).

Ва ўстановах адукацыі, дзе адукацыйны працэс ажыццяўляецца на рускай мове, праводзіцца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы (“Каляды”, “Вячоркі”, “Масленіца”,“Саракі”, “Гуканне вясны”, “Вялікдзень”, “Дажынкі”), на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання ў Вялікабераставіцкім яслях-садзе, Вялікаэйсмантаўскім яслях-садзе і ДЦРД аг.Пагранічны.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць метадысту Бераставіцкага вучэбна-метадычнага камітэта Габрыянік Марыі Браніславаўне па тэлефоне 2 16 82.

Парады бацькам

Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове.

Затым звярніцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне маці разам з дачушкай могуць гатаваць ежу, размаўляючы па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім беларусам, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашага пасёлку, вёскі, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы убачыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.