Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Экстэрнат

Атэстацыя ў парадку экстэрнату

рэгламентуецца  наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

  • Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (пунктамі 2,3 артыкула 163);
  • Інструкцыя аб атэстацыі ў парадку экстэрната (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 130);
  • Правілы правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2011 № 38)

 Экстэрн – навучэнец, які цалкам або часткова засвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі або адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самостойна альбо ва ўстанове адукацыі, якая не прайшла дзяржаўную акрэдытацыю, і ў мэтах поцвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасваення названых праграм ва ўстанове адукацыі допущаны да атэстацыі ў парадку экстэрната.

Экстэрнат - працэдура выніковай атэстацыі вучня, якая выяўляецца ў выстаўленні экзаменацыйных адзнак па вучэбных прадметах тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, па якіх экстэрн здае экзамены, у тым ліку выпускныя экзамены, і (або) у выстаўленні адзнак з даведкі аб навучанні.

 Рашенне аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрната прымаецца аддзелам адукацыі па месцы жэхарства, на падставе пададзенай ім заявы.

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў аддзел адукацыі:

- заява на імя начальніка аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама;

- дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні);

 - пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

 - даведка аб навучанні (для асоб, якія навучаліся ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнагай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але не атрымалі агульнай сярэдняй адукацыі).

Частковае засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі пры атэстацыі ў парадку экстэрната можа быць пацверджана даведкай аб навучанне, поўнае засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыі – пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі.

 Тэрмін прадастаўлення дакументаў – да 25 красавіка года атэстацыи ў парадку экстэрната.

Дакументы, пададзеныя пасля 25 красавіка, прымаюцца для разгляду з дазволу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 Месца правядзення экзаменаў для экстэрнаў – дзяржаўная ўстанова адукацыі "Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага".

Форма атэстацыі ў парадку экстэрната – экзамен, у тым ліку выпускны экзамен. Вучэбныя  прадметы, па якім праводзяцца выпускныя экзамены, формы і тарміны іх правядзення адпавядаюць пераліку вучэбных прадметаў і іх формам, якія штогод вызначае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Атэстацыя ў парадку экстэрната складаецца з выстаўлення экзаменацыйных адзнак па вучэбным прадметам тыпавога вучэбнага плана базовой школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, па якім экстэрн здае экзамены, у тым ліку выпускныя экзамены, і (або) з выстаўлення адзнак з даведкі аб навучанні.

 Адзнака па вучэбных прадметах выстаўляецца з даведкі аб навучанні, калі ў даведцы аб навучанні выстаўлена станоўчая адзнака.

 Выніковая атэстацыя па вучэбным прадметам «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне», «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» праводзіцца па жаданню экстэрна. Калі экстерн па дадзеных вучэбных прадметах не праходзіць атэстацыю, то ў дакуменце аб адукацыі робіцца запіс: «не вывучаў(ла)».

Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрната, выдаецца дакумент аб адукацыі.

 Дакументы для праходжання атэстацыі ў парадку экстэрната падаюцца ў аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама (Гродзенская вобл., г.п.Вялікая Бераставіца, вул. Леніна, 11, кабінет № 2).

 Адказны за праходжанне атэстацыі ў парадку экстэрната намеснік начальніка аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама Сунэлік Святлана Віктараўна (тэл. 8(01511) 2-10-82; рэжым працы – з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00)

Білеты па асобных вучэбных прадметах для выпускных экзаменаў, экзаменаў у парадку экстэрната ў 2018/2019 навучальным годзе

Раздзелы сайта