Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Бацькам

Дадатковыя паслугі звыш базавага кампанента

Паважаныя бацькі! 

Дашкольнае дзяцінства - гэта яркі, маляўнічы этап жыцця кожнага дзіцяці, перыяд яго ўсебаковага развіцця.

Ва ўстановах Бераставіцкага раёна, якія рэалізуюць праграму дашкольнай адукацыі, у 2018/2019 навучальным годзе арганізавана работа 23 паслуг звыш базавага кампанента на платнай на платнай аснове для 202 дашкольнікаў. 

Змест дадзеных паслуг абумоўлены раздзеламі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі: «Замежная мова», «Харэаграфія». Дадзеныя паслугі ахопліваюць шырокі спектр розных відаў дзіцячай дзейнасці, дазваляюць матываваць дзяцей на атрыманне новых ведаў, уменняў і навыкаў праз наведванне дадатковых заняткаў па навучанні замежнай мове, харэаграфіі.

З дзецьмі працуюць вопытныя, творчыя педагогі не раўнадушныя да сваёй працы.  

Кошт дадзеных паслуг фарміруецца на аснове эканамічнага абгрунтавання, праведзенага цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела адукацыі. Выдаткі, якiя ўключаюцца ў сабекошт паслугі, вызначаюцца нарматывамі дзеючага заканадаўства. Інфармацыя аб графіках работы і кошце паслуг размешчаны на афіцыйных сайтах устаноў дашкольнай адукацыі.

Наведванне дадатковых паслуг звыш базавага кампанента з'яўляецца добраахвотным.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі могуць стварацца групы кароткачасовага знаходжання (ад 2 да 7 гадзін, без арганізацыі харчавання) па розных напрамках: мастацкаму, тэатральнаму, спартыўнаму, па падрыхтоўцы да школы і інш.

Калі Вы хочаце, каб ваша дзіця развівала спартыўныя, вакальныя, харэаграфічныя, тэатральныя, навучальныя і іншыя навыкі, Вам неабходна напісаць заяву кіраўніку ўстановы дашкольнай адукацыі.

Кіраўнік установы зробіць запрос на атрыманне эканамічнага абгрунтавання на дадзеную паслугу і паведаміць вас пра кошт, вызначыць графік працы і падбярэ педагогаў.

Па ўсіх пытаннях, што датычацца арганізацыя дадатковых паслуг звыш базавага кампанента і арганізацыі работы груп кароткачасовага знаходжання, звяртайцеся да кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыю, метадыста Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета Габрыянік М.Б. (8 (01511) 2 16 82).  

Не будзьце абыякавыя! 

Дайце вашым дзецям шанс праявіць сябе!


Арганізацыя адукацыйнага працэсу

Установы дашкольнай адукацыі Бераставіцкага раёна рэалізуюць адукацыйную дзейнасць дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  

Сваю дзейнасць ўстановы ажыццяўляюць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, статутам установы адукацыi.

У адпаведнасці з арт. 144 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі тэрмін засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі складае да 5 гадоў 10 месяцаў. Аднак, дадзены тэрмін можа быць павялічаны на 1 год па медыцынскіх паказаннях або па жаданні законных прадстаўнікоў выхаванцаў.

Выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыi маюць права наведваць установы дашкольнай адукацыі на працягу ўсяго летняга аздараўленчага перыяду да 31 жніўня ўключна, а першае верасня перайсці ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі.

У Пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 146 "Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў дашкольнай адукацыі» вызначаны асноўныя патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі выпускніка дашкольнай установы па асноўных напрамках развіцця: фізічнае, сацыяльна-маральнае і асабістае, пазнавальнае, маўленчае, эстэтычнае. У кожным з кірункаў раскрыты асноўныя веды, уменні і навыкі, якімі павінен валодаць выхаванец на выхадзе з установы дашкольнай адукацыі.

Кіраўнікі ўстаноў адукацыі гатовы адказаць на ўсе пытанні, якія вас інтарасуюць, якія тычацца адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі, падрыхтоўкі дзяцей да навучання ў школе, наведвання ўстаноў дашкольнай адукацыі ў летні перыяд і многія іншыя

Неабходную кансультатыўную дапамогу вы можаце таксама атрымаць у аддзеле адукацыі па тэл. 2-16-82, каб. 29 (Габрыянік Марыя Браніславаўна).


Аб дзяржаўных выдатках на ўтрыманне выхаванцаў
Найменне
дзяржаўнага стандарту
Адзінкі вымярэння
Сацыяльны
стандарт вобласці
Паказчык
Бераставіцкага раёна
Нарматыў грашовых сродкаў на ўтрыманне аднаго выхаванца ва установах дашкольнай адукацыі ў год не менш за 1 170 руб.
руб. на 1 выхаванца
2713,51
3033,52
Нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі ў год не менш 820 руб.
руб. на 1 выхаванца
7005,60
12939,89

Раздзелы сайта