Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Папячыцельскі савет

Для аказання садзейнічання ўстановам адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі ва ўстановах адукацыі раёна створаны і працуюць папячыцельскія саветы.

Дзейнасць папячыцельскіх саветаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ПАЛАЖЭННЕМ аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 146, пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь  ад 28 снежня 2016 г. № 127 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненяў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146».

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2018 № 634 "Аб дзейнасці папячыцельскіх саветаў, бацькоўскіх камітэтаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі"  

Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на разліковы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і могуць выкарыстоўвацца па мэтаваму прызначэнню ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета на:

– умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
– удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
– правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.

Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералічэнне сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Справаздача аб даходах і расходаванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй папячыцельскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.

Для аператыўнага рэагавання на недахопы і парушэнні ў працы папячыцельскіх саветаў Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»

(801511) 2-11-82 –начальнік аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама Панкевіч Павел Мікалаевіч;

(801511) 2-10-82 – намеснік начальніка аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама Сунэлік Святлана Віктараўна.

Час працы тэлефона «гарачай лініі»: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з  14.00 да 17.00.

Раздзелы сайта