Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Парадак прыёму ў 1, 10 класы

Прыём асоб ва Установу адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Ва ўстанову адукацыі прымаюцца дзеці, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца жыхарства і грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь.

1. КОДЕКС Рэспублікі Беларусь АБ АДУКАЦЫІ

Артыкул 159. Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі

— Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які пацвярджае асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком. У выпадках, прадугледжаных гэтым артыкулам, прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца таксама па выніках здачы ўступных выпрабаванняў, праверкі здольнасцяў да заняткаў асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і (або) з улікам стану здароўя, спартыўных дасягненняў.

— У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданню аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі ў перыяд з 2 чэрвеня па 28 жніўня падаюць наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

- медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці;

- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. 

Для прыёму дзяцей у дзесяты клас установы агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы (законныя прадстаўнікі) у перыяд з 15 чэрвеня па 28 жніўня падаюць наступныя дакументы:

- заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі.

Раздзелы сайта