Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.06.18

Каманда Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы стала ўдзельнікам абласнога этапу рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца», якая прысвечана 50-годдзю правядзення гульні і 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Праграма гульні ўключала наступныя намінацыі:

- Візітная картка «50 кадраў Зарніцы»;

- конкурс баявых лісткоў "Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца»;

- агляд строю і песні «Аты-баты, ішлі салдаты з песняй на парад»;

- змаганне «Да абароны Айчыны гатовы!";

- турнір "Старонкі гісторыі Айчыны";

- конкурс інсцэніравалі песні «З іскрай ў душы і верай у перамогу».

Каманда раёна стала пераможцам у конкурсным спаборніцтве «Візітная картка: 50 кадраў Зарніцы» і прызёрам ў конкурсе песні ля вогнішча «З іскрай ў душы і верай у перамогу»

Віншуем з годным выступам!

Раздзелы сайта