Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.02.19

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскай выставы-конкурсу навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па арганізацыі эколага-біялагічнай працы з дзецьмі і моладдзю, прысвечанай Году малой радзімы.

З 25 лістапада 2018 года па 15 студзеня 2019 года праводзіўся абласны этап рэспубліканскай выставы-конкурсу навукова-метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту па арганізацыі эколага-біялагічнай працы з дзецьмі і моладдзю, прысвечанай Году малой радзімы.

Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу былі накіраваны метадычныя матэрыялы педагогаў з Вялікабераставіцкай СШ, Вялікаэйсмантаўскай СШ, Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы, Макараўскага ясляў-сада - сярэдняй школы, Канюхоўскага ясляў-сада - сярэдняй школы, Масалянскага ясляў-сада - пачатковай школы. Па выніках конкурсу ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі «Праграма аб'яднання па інтарэсах» Кулікоўская С.С., настаўнік біялогіі Вялікаэйсмантаўскай СШ.

Дыпломам III ступені ў намінацыі «Метадычная распрацоўка» Саўко У.Р., настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада - сярэдняй школы.

Віншуем!

Раздзелы сайта