Архив новостей
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ
БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁННАГА 
ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Электронное обращение На главную

Меню

Галоўная Skip Navigation Links

Cтатыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

Кантактная інфармацыя

Адрас:
231778 Гродзенская вобл.,
Бераставіцкі р-н,
вул.Леніна, 11
Тэл.(факс): (01511)21882
Адрас электроннай пошты:
roo@berestovica.edu.by,
berestroo@tut.by

 

13.04.2018

10 красавіка 2018 года на базе ДУА “Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа” адбылося раённае метадычнае пасяджэнне выхавальнікаў, які працуюць у рознаўзроставых групах, па тэме “Далучэнне дашкольнікаў да беларускай нацыянальнай культуры”

Сваім вопытам работы падзялілася выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыi Прэдка Святлана Аляксандраўна. Увазе выхавальнікаў быў прадстаўлены інтэграваны занятак “Ці ведаеш ты свой родны край?”, на якім дзеці з задавальненнем паказалі свае веды пра Беларусь, чыталі вершы, малявалі прыроду роднага краю.

Удзельнікі пасяджэння наведалі свята “Беларускія вячоркі”. Тут гучалі беларускія песні, танцы, прыпеўкі, праводзіліся беларускія народныя гульні.

Праведзенае мерапрыемства прадэманстравала актуальнасць і важнасць патрыятычнага выхавання на прыкладзе фальклорнага свята, выхавання любові і павагі да роднага краю, да сваёй малой радзімы.