Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.04.18

5 красавіка ў Бераставіцкім райвыканкаме адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды.

Трое навучэнцаў раёна прынялі ўдзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, які праходзіў з 26 па 30 сакавіка ў горадзе Магілёве. І ўсе трое выступілі вельмі паспяхова, паказаўшы высокія вынікі: Бельская Анастасія (Вялікабераставіцкая СШ) - 1-е месца, Фартэль Раман (Алекшыцкая СШ) - 2-е месца, Яскевіч Арына (Вялікабераставіцкая СШ) - 3-е месца.

Старшыня райвыканкама Антон Станіслававіч Кулісевіч, яго намеснік Сяргей Ягоравіч Чыкун і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Мікалаевіч Панкевіч павіншавалі рабят і педагогаў з перамогай на рэспубліканскай алімпіядзе, падзякавалі за дасягненне высокіх вынікаў.

За асабісты ўклад у падрыхтоўку пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды Антон Станіслававіч ўзнагародзіў педагогаў Таццяну Аляксандраўну Васіленка і Аляксандра Анатольевіча Камяка Ганаровай граматай райвыканкама, а Анастасія Бельская, Арына Яскевіч і Раман Фартэль атрымалі Падзячныя лісты.

Раздзелы сайта