Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.04.18

Стартавала раённая спартакіяда работнікаў адукацыі Бераставіцкага раёна 2018 года.

30 сакавіка на стадыёне г.п. Вялікая Бераставіца адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай спартакіяды работнікаў адукацыі Бераставіцкага раёна, прысвечанай Году малой радзімы.

Арганізатарамі спартакіяды выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Бераставіцкая раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Больш за 100 удзельнікаў з 13 устаноў адукацыі выйшлі на старт спартакіяды, каб праверыць свае сілы, вынослівасць і волю да перамогі, дэманструючы высокія спартыўныя дасягненні, з'яднанасць і камандны дух.

Удзельнікаў спартакіяды прывіталі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Павел Панкевіч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун і старшыня раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Уладзімір Мышко.

У гэтым годзе спаборніцтвы будуць праводзіцца ў канікулярны перыяд у тры этапы па 6 відах спорту:

сакавік - валейбол, дартс;

чэрвень - шахматы, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі;

лістапад - настольны тэніс, шашкі.

Па выніках трох этапаў спаборніцтваў установы, якія сталі пераможцамі спартакіяды, будуць узнагароджаны дыпломамі і кубкамі райкама прафсаюза, сертыфікатамі аддзела адукацыі, спорту і турызму на набыццё спартыўнага інвентару і абсталявання.

Першы этап галіновай спартакіяды работнікаў сістэмы адукацыі раёна ўключаў у сябе спаборніцтвы па валейболе і дартсе.

Спаборніцтвы па валейболе праходзілі ў спартыўных залах Вялікабераставіцкай СШ і Бераставіцкага ліцэя. Пасля серыі гульняў перамогу ў спаборніцтвах па валейболе атрымала каманда Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Другое месца занялі прадстаўнікі Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, трэцяе - Алекшыцкай сярэдняй школы.

У спаборніцтвах па дартсу мацнейшай стала каманда Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы, другое месца занялі педагогі Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, трэцімі сталі прадстаўнікі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

Пераможцы і прызёры першага этапу галіновай спартакіяды будуць узнагароджаны на чарговым пасяджэнні савета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, наступны этап спаборніцтваў чакае педагогаў на летніх канікулах.


Раздзелы сайта