Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.03.18

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!»

Конкурс «Пасябруй са спортам!» стартаваў у лістападзе 2017 года. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 тысяч школьнікаў з Гродзенскай вобласці. У сераду, 28 сакавіка, у абласным Палацы творчасці сабраліся аўтары лепшых мастацкіх работ - 190 хлопчыкаў і дзяўчынак сталі фіналістамі абласнога этапу конкурсу.

Хол Палаца творчасці ў гэты дзень стаў своеасаблівым цэнтрам аб'яднання ўсіх відаў спорту на палатне. Тут можна было ўбачыць спартыўныя замалёўкі школьнікаў з усіх куткоў Гродзеншчыны. Разам з бурнымі авацыямі залы ў падарунак за творчыя старанні ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і мяккую цацку ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

На раённы этап конкурсу было прадстаўлена 65 работ з 12 устаноў адукацыі.

На абласным этапе Бераставіччыну прадстаўлялі малюнкі Барады Ілоны, Шкулепы Яны, Габрусевіч Марыі (Старадварэцкі яслі-сад-базавая школа), Якаўчук Анастасіі (Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа), Альховіка Яўгена (Вялікабераставіцкая сярэдняя школа), Сарокіна Арцёма, Данільчыка Арцёма (Алекшыцкая сярэдняя школа) , Пецюна Вадзіма, Саламы Максіма (Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа), Бандаровіча Паўла (Макараўскі яслі-сад-сярэдняя школа).

Заслужаны майстар спорту, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1996 года барэц Валерый Цыленьць ўручыў узнагароды пераможцам абласнога этапа конкурсу.

Юныя мастакі нашага раёна дадому вярнуліся ў добрым настроі з масай станоўчых уражанняў.

Раздзелы сайта