Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.18

26 сакавіка 2018 года ў Бераставіцкім ЦТДМ стартавала акцыя «Вясновыя канікулы - разам з намі!»

У рамках акцыі на базе ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праведзены дзень сельскага школьніка для навучэнцаў Пархімаўскага ясляў-сада-базавай школы і Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы.

Педагогі дадатковай адукацыі Судзьіна Т.С., Пятруцый Н.В. правялі занятак у творчай майстэрні «Сюрпрыз на Вялікдзень» і гульнявую праграму «Вясновы капеж».

Усе рабяты імкнуліся акуратна вырабіць сваімі рукамі святочны сувенір для сваіх родных, прыклаўшы максімум намаганняў і праявіўшы фантазію. Гульнявая праграма прынесла ўсім удзельнікам добры настрой і зарад бадзёрасці.

Усяго прыняло ўдзел у дне сельскага школьніка 19 дзяцей.

Раздзелы сайта