Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.03.18

З 26 па 30 сакавіка 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь стартуе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 17 вучэбных прадметах.

Горад Гродна прымае ўдзельнікаў па вучэбных прадметах «Хімія» і «Біялогія». Больш за 200 удзельнікаў пакажуць свае тэарэтычныя веды па хіміі і біялогіі, а таксама прадэманструюць ўменні прымяняць іх на практыцы. Кожны з удзельнікаў з'яўляецца пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі і біялогіі і гатовы да спаборніцтваў сярод роўных.

Урачыстае адкрыццё алімпіяды – 26 сакавіка 2018 года ў 16.00 у Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі (Каложскі парк,1).

Урачыстае закрыццё – 30 сакавіка 2018 года ў 10.00 (Каложскі парк,1).

Раздзелы сайта