Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.03.18

19 сакавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2004 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства.

За званне мацнейшых у гэтым відзе спорту спаборнічалі восем каманд юнакоў і сем каманд дзяўчат устаноў адукацыі Бераставіччыны.

У выніку праведзеных матчаў перамога ў раённых спаборніцтвах дасталася юнакам з Вялікаэйсмантаўскай СШ і дзяўчатам з Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы. На другім месцы - каманда юнакоў з сярэдняй школы аг. Пагранічны і каманда дзяўчат з Малабераставіцкай СШ. Трэцімі сталі юнакі з Алекшыцкай СШ і дзяўчаты з Вялікабераставіцкай СШ.

Каманды-прызёры ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Раздзелы сайта