Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.03.18

«Педагагічны дэбют – 2018»

З 13 па 16 сакавіка ў Бераставіцкім раёне праходзіў раённы фестываль-конкурс маладых педагогаў «Педагагічны дэбют - 2018».

Арганізатарамі фестывалю-конкурсу выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама, ДУА "Бераставіцкі вучэбна-метадычны кабінет», Бераставіцкі раённы камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, РК ГА БРСМ. Конкурс праводзіўся з мэтай стварэння ўмоў для развіцця творчага патэнцыялу і самарэалізацыі маладых педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі раёна.

У фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел восем маладых педагогаў, педагагічны стаж якіх складае не больш за пяць гадоў, з сямі ўстаноў адукацыі. Удзельнікам трэба было правесці адкрыты ўрок у незнаёмым класе, раскрыць свае жыццёвыя прыярытэты і педагагічную філасофію праз самапрэзентацыю, а таксама прадставіць публічнае выступленне па тэме, па якой, на погляд ўдзельніка, павінна быць арганізавана шырокае і адкрытае грамадскае абмеркаванне ў сістэме адукацыі.

Пераможцамі фестывалю-конкурсу сталі Панкевіч Н.П., настаўнік нямецкай мовы Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы (I месца), Захарава Ю.В., настаўнік англійскай мовы Вялікабераставіцкай сярэдняй школы (II месца) і Валынчык А.А., настаўнік хіміі і біялогіі Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы (III месца).

Пераможцам у намінацыі «Самая крэатыўная» стала настаўніца пачатковых класаў Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы Грышакова В.А., «За чулыя адносіны да дзяцей» - выхавальнік дашкольнай адукацыі Вялікабераставіцкага ясляў-сада Краўцова Ю.В., «За імкненне да поспеху»- настаўнік пачатковых класаў Алекшыцкай сярэдняй школы Кузака Н.А.,«Педагагічныя надзеі»- настаўнік пачатковых класаў Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школа Макей Т.В.,«За высокую адказнасць і аптымізм»- настаўнік нямецкай мовы Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Жылінская Я.Ю.

Раздзелы сайта