Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.03.18

З 12 па 18 сакавіка 2018 года ва ўстановах адукацыі раёна пройдзе тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week) пад лозунгам «Грошы маюць значэнне».

Мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках тыдня фінансавай граматнасці, будуць накіраваны на фарміраванне асноўных прынцыпаў фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі: планаванне даходаў і выдаткаў, разумнае запазычанне, зберажэнне, аналіз фінансавых прапаноў, ацэнка фінансавых рызык.

Як і ў папярэднія гады, арганізацыйную і інфармацыйную дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі акажуць супрацоўнікі банкаў і іншыя ўдзельнікі фінансавага рынку.

У рамках падрыхтоўкі да Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь абвясціў аб правядзенні конкурсу відэаблогераў. У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, макет рэкламнай лістоўкі, а таксама Палажэнне аб правядзенні конкурсу відэаблогераў размешчаны на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва www.fingramota.by і на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь http://edu.gov.by/Сістэма адукацыі/Агульная сярэдняя адукацыя/Фінансавая граматнасць.

Раздзелы сайта