Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.02.19

30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана

У сувязі з 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі сустрэчы з воінамі-афганцамі. Госці расказалі школьнікам пра падзеі той вайны, дзе гінулі практычна іх аднагодкі, аддаючы свой інтэрнацыянальны абавязак Радзіме. З цікавасцю рабяты прагледзелі дакументальны фільм з хронікай тых далёкіх часоў, многія пазналі на старых фотаздымках сваіх знаёмых, суседзяў, сваякоў.

У актавай зале Малабераставіцкай сярэдняй школы сабраліся воіны-інтэрнацыяналісты з нашага раёна, прадстаўнікі грамадскасці, мясцовай улады і працоўных калектываў Бераставітчыны, каб ушанаваць памяць загінулых у гады афганскай вайны і аддаць даніну павагі тым, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у той далёкай краіне.

Раздзелы сайта