Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.03.18

1 сакавіка на базе Малабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў I раённы злёт антынаркатычных атрадаў ўстаноў адукацыі "Як жыць сёння, каб убачыць заўтра", прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнасам.

Школьнікі падрыхтавалі зварот «Скажы сваё слова свету», відэаролікі на тэму «Які выдатны гэты свет!» і фотакалажы на тэму «Трымайся за жыццё!". Таксама ў рамках злёту праведзены гульнявыя трэнінгі па методыцы «Роўны навучае роўнага» і прэс-канферэнцыя «Даведайся ў таго, хто ведае». На пытанні дзяцей адказвалі Лапінская Н.В., метадыст Бераставіцкага вучэбна-метадычнага кабінета, Клімовіч К.А., доктар-псіхолаг УЗ "Бераставіцкая ЦРБ", ЛапінскіМ.М., старэйшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Бераставіцкага райвыканкама.

Раздзелы сайта