Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.02.18

Дзяржстандарт адзення для навучэнцаў зацверджаны ў Беларусі

Дзяржстандарт адзення для навучэнцаў зацверджаны ў Беларусі, паведаміла журналістам начальнік упраўлення тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч. «З'явіўся стандарт на школьную форму, ён зацверджаны. Ініцыятарам яго распрацоўкі быў канцэрн «Беллегпрам». Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці могуць выкарыстоўваць гэты стандарт на добраахвотнай аснове», - сказала Аксана Грышкевіч. Як паведамлялася, галоўная мэта работы над дзяржаўным стандартам заключалася ў ліквідацыі розначытанні ў разуменні, што ж з'яўляецца адзеннем дзелавога стылю.Усяго ў 2017 годзе ў Беларусі было зацверджана і уведзена ў дзеянне 1 065 дзяржаўных стандартаў (СТБ і ДАСТ), у тым ліку каля 60% стандартаў гарманізаваны з міжнароднымі і еўрапейскімі. Асноўнай задачай стандартызацыі ў мінулым годзе было развіццё і падтрыманне ў актуальным стане нарматыўнай базы, якая фармуе ўмовы для павышэння тэхнічнага ўзроўню, бяспекі і якасці выпускаемай прадукцыі, росту экспартных магчымасцей айчынных вытворцаў, ўкаранення інавацый, эканоміі рэсурсаў, а таксама ліквідацыі тэхнічных бар'ераў у гандлі.

БелТА

Раздзелы сайта