Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.02.18

Ва ўстановах адукацыі раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

У Алекшыцкім яслях-садзе прайшоў Тыдзень беларускай казкі. Дзеці знаёміліся з героямі беларускіх народных казак, абмяркоўвалі учынкі герояў, вучыліся распазнаваць дабро і зло, эмацыянальна ўспрымаць паводзіны казачных персанажаў

У Вялікаэйсмантаўскай СШ тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”.  Кожны дзень тыдня меў свой дэвіз і план правядзення. Былі прадугледжаны цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы для вучняў розных узроставых катэгорый з выкарыстаннем новых інфармацыйных педагагічных тэхналогій.

Навучэнцы і педагогі Старадварэцкага яслей-сада-базавай школы падрыхтавалі свята “Беларускія вячоркі”. Актавая зала была аформлена ў выглядзе беларускай хаткі. У госці на вячоркі завіталі беларускія персанажы Лявон з Лявоніхай, Несцерка, Баба з Дзедам, паважаныя бацькі. Гаспадыня свята пазнаёміла дзецей з тым, як вырошчваюць лён, з яго вырабамі. ТНа працягу ўсяго мерапрыемства выконваліся беларускія песні, танцы, гучалі прыпеўкі, праводзіліся беларускія народныя гульні.

Раздзелы сайта