Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.09.18

15 верасня 2018 года дэлегацыя лідэраў Бераставіцкай раённай піянерскай арганізацыі прыняла ўдзел у злёце піянераў Гродзенскага абласнога Савета ГА «БРПА» і святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню горада.

У абласным злёце піянераў прынялі ўдзел лідэры ГА «БРПА» з 19 раёнаў Гродзенскай вобласці. Права прадстаўляць Бераставіцкі раён было прадастаўлена піянерскім лідэрам з Вялікаэйсмантаўскай СШ і Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.

Праграма злёта была цікавай і насычанай яркімі творчымі выступленнямі пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх конкурсаў, віншаваннямі гасцей, сюрпрызамі ад арганізатараў.

У рамках злёту адбылося ўзнагароджанне лепшых піянерскіх дружын, раённых саветаў ГА «БРПА», актывістаў піянерскага руху Гродзеншчыны.

Падзячным лістом за актыўную працу, творчы падыход у рэалізацыі піянерскіх праектаў быў узнагароджаны раённы савет Бераставіцкай піянерскай арганізацыі, а таксама нашы лідэры - Курстак Ганна Зянонаўна, педагог - арганізатар Вялікаэйсмантаўскай СШ і Канаева Алена, старшыня савета піянерскай дружыны «Юнацтва» Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.

Пажадаем далейшых поспехаў Піянерыі Бераставіччыны, новых ідэй і новых перамог !!!

Раздзелы сайта