Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.07.17

Падарожжа следапытаў па акеяну поспеха

Лета – час адпачынку і новых адкрыццяў, час знаёмстваў і падарожжаў. А дзе можна цікава, весела і з карысцю правесці свой вольны час? Вядома, ў лагеры. Ужо другі год запар на базе Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна дзейнічае аздараўленчы дзевяцідзённы кругласутачны лагер “Юны следапыт”. Тут для дзяцей створаны ўсе ўмовы не толькі для адпачынку, але і для выяўлення і развіцця іх здольнасцей, самаразвіцця, самавызначэння і самарэалізацыі. На працягу дзевяці дзён лагер працаваў па праграме «Смекалка, творчество и смех – неотъемлемый успех». Асноўная ідэя змены лагера сюжэтна-ролевая гульня «Падарожжа следапытаў па акіяне поспеху».

У аснову арганізацыі работы лагера пакладзена легенда, згодна якой усе дзеці сталі ўдзельнікамі ролевай гульні. Як члены аднаго вялікага паруснага карабля, яны адправіліся ў падарожжа па акіяне поспеха. Падарожнічаючы, хлопчыкі і дзяўчынкі наведвалі гарады і бухты, пабывалі на выспах, у морах, у залівах, дзе адбывалася шмат цікавых падзей. Падчас гэтых падарожжаў вёўся збор матэрыялу па краязнаўстве, які выкарыстоўвалі для афармлення прэзентацый і альбомаў.

На працягу лагернай змены праходзілі сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы, доўгажыхарамі аг.Макараўцы, са састарэлымі Макараўскага дома-інтэрната, супрацоўнікамі РАУС, здзейснены  экскурсіі ў г.п.Бераставіца, г.Гродна, на пагранічныя заставы №7 і №8, праведзены  гульні, спартыўныя спаборніцтвы, у час якіх дзеці паказалі свае таланты, дасягнулі поспеху ў адным з  накірункаў работы лагера. У час  адпачынку, у рамках раённага праекта “Лета на карысць” ў лагеры дзеці сустрэліся з вучнямі сярэдняй школы аг.Пагранічны і Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы на краязнаўчай квест-гульні “Ёсць на свеце такі вугалок”.

У гульні стваралася сітуацыя выбару, дзе кожны меў права  выбраць не толькі напрамак свайго ўдзелу ў гульні, але і спосаб дасягнення мэты. Кожны вучань быў задзейнічаны ў розных відах дзейнасці, ніхто не застаўся пасіўным назіральнікам.

Кожны дзень змены - новы пункт, дзе кожны выхаванец змог адкрыцца, паказаць свой талент, папоўніць свае веды. Гэта новая прыступка росту да поспеху, а поспех не прыходзіць проста так, яго трэба дабіцца.

Вядома, што вялікі поспех - гэта сума маленькіх крокаў, якія мы рабілі штодзень, гэта вера ў сябе, вера ў свае сілы, уменне правільна паставіць мэты і знайсці шляхі яе дасягнення. Пад пільным кіраўніцтвам выхавацеляў Панкевіч Наталлі Паўлаўны і Валынчык Алены Аляксандраўны ў дзяцей усё атрымалася, а гэта і ёсць вялікая радасць, радасць ад выкананай справы.

У лагеры прадугледжана сістэма заахвочвання - грашовая адзінка - “следарык”. За ўдзел у справах лагера, за працу ў творчых аб'яднаннях і майстэрнях дзеці атрымлівалі грашовыя адзінкі.

Вынікі дня падводзіліся на вячэрнім вогнішчы, на якім таксама праводзілася рэфлексія «Свечка», у час якой кожны меў магчымасць даць адзнаку не толькі сваёй рабоце, але і ўсяго атрада, назваць станоўчыя і адмоўныя бакі дзейнасці. А  канчатковы вынік адбыўся на святочнай урачыстасці “Лагерны алімп”, дзе падведзены вынікі падарожжа, уручаны граматы ўдзельнікам падарожжа ў залежнасці ад намінацыі, а таксама ўручаны падарункі лепшай камандзе (калектыўныя вынікі).

Хутка праляцеў час адпачынку ў лагеры “Юны следапыт”, які прынёс шмат новых ведаў, яркіх уражанняў, пазітыва. Пакідаючы лагерную змену, кожны хлопчык і дзяўчынка змаглі дабіцца маленькай ці вялікай мэты, а гэта і ёсць новая прыступка на лесвіцы поспеху.

Да новых сустрэч, сябры!

Раздзелы сайта