Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.05.17

29 красавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В.Прытыцкага” прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У конкурсе прынялі удзел 32 вучні з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзельнікі конкурсу чыталі творы класікаў беларускай літаратуры М.Танка, Я.Купалы, Я.Коласа, Н.Гілевіча, П.Броўкі, З.Бядулі і інш.

Па выніках удзелу ў конкурсе прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Бераставіцкага райвыканкама ва ўзроставай катэгорыі 1-4 классы:

Карпач Маргарыта, Алекшыцкая СШ (І месца), Шока Юлія, Макараўскі яслі-сад-сярэдняя школа (ІІ месца), Станеўская Ганна, Вялікаэйсмантаўская СШ (ІІІ месца).

Ва ўзроствай катэгорыі 5-6 класы: Кавальчук Вераніка, Старадварэцкі яслі-сад-базавая школа (І месца), Беска Валерыя, Вялікабераставіцкая СШ (ІІ месца), Лапаног Анастасія, СШ аг.Пагранічны (ІІІ месца).

Ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы: Анджаеўская Караліна, Вялікаэйсмантаўская СШ (І месца), Тапарыўская Агафья, Вялікабераставіцкая СШ (ІІ месца), Крыцкая Дар’я, Паплаўскі яслі-сад-базавая школа (ІІІ месца).

Ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы: Сідаркевіч Арсеній, Вялікабераставіцкая СШ (І месца), Каровіна Надзея і Каровіна Анжаліка, Алекшыцкая СШ (І месца), Кузьма Вольга, Малабераставіцкая СШ (ІІІ месца).

Раздзелы сайта