Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.05.18

15 мая 2018 года на базе ЦКРАіР г.п.В.Бераставица прайшоў раённы этап конкурсу па развіцці рухальнай актыўнасці для дзяцей з цяжкімі і множнымі парушэннямі развіцця «Усе разам».

Конкурс праводзіўся з мэтай павышэння адаптыўных магчымасцяў дзяцей, фарміравання талерантнага стаўлення да іх грамадства.
Выконваць спартыўныя заданні дзецям дапамагалі клапатлівыя валанцёры атрада «Добрае сэрца» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.
Удзельнікі конкурсу атрымалі салодкія прызы, канцтавары і спартыўны інвентар ад спонсара мерапрыемства, якім выступіў аддзел па аказанні страхавых паслуг па Бераставіцкаму раёну прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Свіслацкаму раёну.

Раздзелы сайта