Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэты і задачы

Аддзел адукацыі кіруе работай устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі,  сацыяльна-педагагічных устаноў, устаноў спецыяльнай адукацыі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці Бераставіцкага райвыканкама.
Мэты:
  • правядзенне дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі;
  • удасканаленне і развіццё сістэмы адукацыі;
  • рэалізацыя адукацыйных праграм, праграм выхавання.


Задачы і функцыі:

- задавальненне патрэб устаноў адукацыі ў педагагічных кадрах, арганізацыя метадычнай работы з імі;

- аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі ў распрацоўцы праграм развіцця;

- выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту, укараненне сучасных тэхналогій навучання і выхавання, правядзенне ў раёне педагагічных эксперыментаў пры ўмове навуковага забеспячэння;

- забеспячэнне функцыянавання і развіцця ў раёне сістэмы бесперапыннага павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў;

- вывучэнне адукацыйных запытаў законных прадстаўнікоў непаўналетніх і навучэнцаў, іх улік пры правядзенні рэгіянальнай адукацыйнай палітыкі;

- арганізацыя ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама з маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі;

- забеспячэнне выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне адукацыі.


Змест дзейнасці аддзела адукацыі вызначаецца асноўнымі напрамкамі развіцця адукацыі з улікам асаблівасцяў рэгіёну.

Раздзелы сайта