Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.05.18

11 мая 2018 года ў Бераставіцкім раёне адбыўся абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі «Даследчая дзейнасць навучэнцаў сродкамі школьнага музея».

Удзельнікам семінара быў прадстаўлены вопыт раённага рэсурснага цэнтра «Школьны музей як цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання і фарміравання каштоўнасных адносін да гісторыі, культуры дзяржавы і малой Радзімы», які дзейнічае на базе ДзУА «Малабераставіцкая сярэдняя школа» па арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў сродкамі школьнага музея. Паказаны разнастайныя формы работы па арганізацыі даследчай дзейнасці на аснове выкарыстання фондавых і архіўных матэрыялаў, электронных баз дадзеных і інш. Таксама быў прадстаўлены адукацыйны рэсурс ДзУА «Вялікаэйсмантаўкая сярэдняя школа» школьны музей «Каменны летапіс Зямлі». Прадэманстравана работа турысцка-краязнаўчага лагера «Мерыдыян» для навучэнцаў як эфектыўнага сродка арганізацыі даследчай дзейнасці.

Для прысутных была арганізавана аглядная экскурсія ў народны гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі» і школьны музей «Каменны летапіс Зямлі», квэст-гульня «Народныя рамёствы» (вынік даследчай дзейнасці навучэнцаў).

Раздзелы сайта