Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.05.18

З 10 па 12 мая ў г.п.Вялікая Бераставіца праходзіў VIII адкрыты турнір Гродзенскай вобласці па вольнай барацьбе памяці трэнера Уладзіміра Валейчыка.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 249 юных барцоў з Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай абласцей і г.Калінінграда (Расійская Федэрацыя).

Каля 80 чэмпіёнаў і прызёраў вызначылася падчас паядынкаў. Шэраг спартсменаў дадаткова былі ўзнагароджаны спецыяльнымі прызамі і грашовымі прэміямі ад арганізатараў і спонсараў турніру. У камандным заліку першымі сталі каманда юнакоў Бераставіцкай ДзЮСШ і каманда дзяўчат раённай СДзЮШАР прафсаюзаў, якія ўзнагароджаны памятнымі стэламі ад Бераставіцкага райвыканкама. Чэмпіёны турніру ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Прызы за волю да перамогі і лепшую тэхніку прадаставілі: раённае аб'яднанне прафсаюзаў, ГА «БРСМ», раённае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі дзіцячы фонд".

Дадзены турнір - выдатная стартавая пляцоўка для пачынаючых барцоў і добрая трэніроўка для старэйшых ўдзельнікаў перад сур'ёзнымі рэспубліканскімі і міжнароднымі першынствамі.

Раздзелы сайта