Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.05.18

28 красавіка на стадыёне г.п.Вялікая Бераставіца прайшла раённая спартакіяда, якая была прысвечана святу працы.

У спаборніцтвах па пяці відах спорту прынялі ўдзел дваццаць каманд арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Бераставітчыны.

З прывітальным словам у адрас удзельнікаў спартакіяды звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Чыкун С.Я., старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Мышко У.У., старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Апон У.А., намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Сунэлік С.В.

Па выніках усіх этапаў спартакіяды (трохбор'е па лёгкай атлетыцы, гіравы спорт, дартс, лёгкаатлетычная эстафета, перацягванне каната) каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заняла трэцяе месца, была ўзнагароджана кубкам і каштоўным падарункам ад раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Віншуем!

Раздзелы сайта